Музей гісторыі Магілёва запрашае на дабрачынную праполку елачак

elki28 ліпеня Музей гісторыі Магілёва сумесна з Магілёўскім ТБМ ладзіць дабрачынны суботнік для збору грошай на пакупку кнігі К.Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”.
Усе ахвотныя ўзяць удзел у акцыі могуць запісацца, патэлефанаваўшы ў адміністрацыю музея (80222) 22-99-46.

Праца будзе праходзіць на тэрыторыі Магілёўскага лясгаса (праполка елачак). Транспарт забяспечваецца.

Як паведаміў НН дырэктар музея Аляксей Бацюкоў, кожны, хто прыйдзе на суботнік, заробіць, пры адказным стаўленні да працы, 44-50 тысяч рублёў. Гэтыя грошы будуць пералічаныя на спецыяльны рахунак, дзе збіраюцца сродкі на кнігу. На гэты момант, як сведчыць сайт музея, сабрана 3851200 рублёў.

Каб выкупіць “Вялікае мастацтва артылерыі” трэба сабраць да канца лета 15 тысяч еўра.

Крыніца http://nn.by/?c=ar&i=76953

line
footer
Powered by Wordpress