Карпарацыя ISAR, Inc (ЗША) спыняе працу ў Беларусі

logoMЗ 15 верасня некамерцыйная карпарацыя ISAR, Inc (ЗША) спыняе працу на тэрыторыі Беларусі і закрывае тут сваё прадстаўніцтва,

аведаміла дырэктар прадстаўніцтва карпарацыі ISAR, Inc (ЗША) у Беларусі Алена Лаеўская.

Паводле яе слоў, 11 гадоў карпарацыя аказвала ў Беларусі грантавую падтрымку праектам, накіраваным на павышэнне свядомасці і актыўнасці грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія тычацца навакольнага асяроддзя. Усяго з дапамогай ISAR, Inc (ЗША) у Беларусі было рэалізавана больш за 200 праектаў. Штогод карпарацыя выдзяляла на гэтыя мэты прыкладна 50 тыс. долараў.

Як заявіла дырэктар прадстаўніцтва, закрыццё карпарацыі
не звязана «з сумнай сацыяльна-палітычнай сітуацыяй» у Беларусі. «Гэта ўнутранае рашэнне карпарацыі», — сказала яна.

Разам з тым, паводле слоў Лаеўскай, адной з прычын закрыцця прадстаўніцтва карпарацыі ў Беларусі з’яўляецца «не вельмі празрысты» працэс рэгістрацыі малых грантаў. «З аднаго боку ён дастаткова кароткі цяпер, з другога боку мы назіралі, што вельмі актыўныя арганізацыі, якія маглі рабіць вельмі добрыя праекты, па нейкіх прычынах не атрымлівалі гэтую рэгістрацыю», — сказала яна. Значыць, карпарацыя «магла аказваць падтрымку вельмі невялікаму колу арганізацый, прычым за бортам заставаліся вельмі добрыя праекты».

У гэтай сітуацыі карпарацыя шукае новыя шляхі працы, аднак дырэктар прадстаўніцтва пакуль не гатовая абнародаваць планы на будучыню ISAR, Inc (ЗША) у Беларусі.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

line
footer
Powered by Wordpress