У межах Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! з ініцыятывы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», асноўнага арганізатара мерапрыемства, абвешчаны крэатыўны конкурс маладых рэкламістаў.
Удзельнікам конкурсу неабходна стварыць дызайн постэра альбо серыі постэраў на тэму сіроцтва па адным з прапанаваных арганізатарамі заданняў.
У конкурсе могуць удзельнічаць як асобныя маладыя аўтары, так і творчыя групы ў складзе не больш за два чалавекі. Узрост удзельнікаў не павінен перавышаць 28 гадоў. Кожнаму канкурсанту прапануецца рашэнне аднаго з двух кейсаў (на выбар). Рашэнне ўсіх двух кейсаў будзе толькі вітацца.
Конкурсныя работы прымаюцца Аргкамітэтам да 6 чэрвеня 2011 года. Дасланыя работы будуць ацэньвацца кампетэнтным журы. У яго ўвойдуць вядучыя беларускія дызайнеры і рэкламісты, а таксама прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».
Падрабязна пра ўмовы можна даведацца тут.