Microsoft дапаможа беларускім НКА

up_logoАпошнімі гадамі ў Расеі сталі вельмі папулярныя ператрусы і канфіскацыі кампутаровага абсталяваньня праваабаронцаў і апазыцыйных СМІ пад выглядам пошуку парушэньняў інтэлектуальнай уласнасьці. Прасьцей кажучы, апазыцыю сталі абвінавачваць у карыстаньні пірацкімі апэрацыйнымі сыстэмамі ды іншым ПЗ Microsoft.

Microsoft вырашыў болей не аказваць юрыдычную падтрымку «палітычна матываваным абвінавачваньням у пірацтве». Карпарацыя абвясьціла аб заснаваньні адмысловай ліцэнзіі, якая дазволіць усім няўрадавым арганізацыям Расеі, Беларусі і некаторых іншых краін бясплатна карыстацца праграмамі Microsoft: аперацыйнымі сыстэмамі, пакетамі Microsoft Office і іншымі.

Таксама на дапамогу Microsoft могуць разьлічваць лякальныя мэдыі, якія маюць ліцэнзіі, зьяўляюцца сябрамі мясцовых журналісцкіх арганізацый, ці прызнаныя міжнароднай супольнасьцю.

У Беларусі пакуль няма прадстаўніцтва Microsoft, таму працэдура дастаткова складаная, неабходна складаць праз інтэрнет заявы на ангельскай і кантактаваць з офісам кампаніі ў Кіеве.

Больш інфармацыі на старонках блогу Microsoft і афіцыйнага сайту.

Паводле артыкулу Андрэя Сьмятаньнікава на generation.by

line
footer
Powered by Wordpress