Медыя-эксперыза для НДА

expertГрупа беларускіх экспэртаў прапануе няўрадавым арганізацыям ды ініцыятывам дапамогу па пытаньнях, зьвязаных з падвышэньнем якасьці інфармацыйнай працы арганізацыяў:

  • па камунікацыйным плянаваньні,
  • падрыхтоўцы й правядзеньні інфармацыйных кампаніяў,
  • падвышэньні кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія займаюцца інфармацыйнай працай (у тым ліку падрыхтоўка інфармацыйных ды іншых матэрыялаў, дызайну й вёрстцы друкаванай прадукцыі),
  • працы сайтаў і прасоўваньні ў Інтэрнэце,
  • працы з журналістамі й СМІ,
  • падрыхтоўцы фотаматэрыялаў,
  • вытворчасьці відэапрадукцыі,
  • працы прэс-сакратароў, прэс-службаў.

У якасьці экспэртаў выступяць выдомыя беларускія журналісты, спэцыялісты ў галіне PR і Інтэрнэт.

Каб атрымаць кансультацыю экспэртаў па вышэй пазначаных пытаньнях, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў дададзеным файле, і даслаць яе на эл.пошту: info.experty@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак: 16 верасьня 2010 году.

line
footer
Powered by Wordpress