Дабрачынная выстава «Сакавіцкія кацяняты»

Koty_prileteliДабрачынная выстава дзіцячых малюнкаў «Сакавіцкія кацяняты» адкрылася ўвечары 31 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яна арганізаваная міжнародным грамадскім аб’яднаннем мастакоў і мастацтвазнаўцаў «Майстар» у межах штогадовай міжнароднай дабрачыннай выставы «Сакавіцкія каты» (25.03—08.04).

Як паведаміла куратар творчай акцыі Ала Нароўская, у экспазіцыі каля 100 работ 84 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 4 да 14 гадоў. Сярод іх — выхаванцы мастацкай студыі «У госці да цюбіка» музея, мінскіх дзіцячых мастацкіх школ №№ 1 і 3, сталічнай мастацкай студыі «Красны Бор», навучэнцы мінскіх сярэдніх школ №№ 4 і 40, а таксама пацыенты Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей‑інвалідаў і дачка пасла Швецыі ў Беларусі Элік Эрыксан.

Выстава праводзіцца ў падтрымку мастачкі, 20‑гадовай выпускніцы Мінскай гімназіі №75 з архітэктурна‑мастацкім ухілам Настассі Пятровай (Багнюк), якой дактары паставілі дыягназ «востры лейкоз» (рак крыві). Яе маленькаму сыну ўсяго чатыры месяцы. Для захавання жыцця маладой маці неабходная тэрміновая аперацыя коштам 150 тыс. еўра, якая можа быць праведзена ў Германіі.

Па інфармацыі БелаПАН. Падрабязней чытайце на Нашай ніве

line
footer
Powered by Wordpress