Адукацыйныя ўстановы не будуць плаціць падаткі з даходаў

nalogiТакое новаўвядзенне дзейнічае з 1 студзеня 2012. Як паведамляе БелТА, гэта тлумачыцца змяненнямі ў Падатковым кодэксе. Новыя льготы датычаць як дзяржаўных установаў адукацыі, так і прыватных.

Таксама падатак на дададзеную вартасць не трэба цяпер плаціць за шэраг дапаможных адукацыйных паслуг. У прыватнасці, за правядзенне рэпетыцыйнага тэставання, прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні, рэпетытарства і інш.

Ад падаходнага падатку вызваленыя таксама стыпендыі аспірантаў.

Крыніца: БелТА, Наша Ніва

line
footer
Powered by Wordpress