Спіс валанцёрскіх летнікаў для аматараў гістарычнай спадчыны на лета 2012 з’явіўся на сайце icomos.by. Тут прадстаўлены далёка не ўсе ініцыятывы, але выбар ўсё адно дастаткова вялікі, каб вырашыцца і з’ездзіць куды-небудзь: ратаваць замак, прыбіраць гістарычныя могілкі, шукаць новыя археалагічныя аб’екты, ці даследаваць ужо выяўленыя. Ёсць нават прапановы для тых, хто вымушаны заставацца летам у горадзе. У любым выпадку вы маеце шанец атрымаць добрыя ўражанні, пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі і людзьмі, а галоўнае, зрабіць карысную справу.