Грамадзкія аб’яднаньні: іх роля ў сучасным беларускім грамадзтве

Гэты дакумэнт падрыхтаваны па выніках нацыянальнага сацыялягічнага апытаньня, зладжанага ў 2010 годзе Асамблеяй НДА Беларусі супольна з Цэнтрам дасьледваньняў Усходняй Эўропы (www.eesc.lt). Апроч дадзеных 2010 году, для ацэнкі дынамікі дасьледчых паказчыкаў былі скарыстаныя дадзеныя аналагічнага сацыялягічнага апытаньня, праведзенага пяць год таму ў 2005 г.

Фокус дасьледаваньня быў скіраваны на атрыманьне інфармацыі аб уяўленьнях беларусаў пра грамадзянскую супольнасьць і НДА. Асаблівая ўвага была нададзеная пытаньням пра суадносіны грамадзкай і палітычнай дзейнасьці, пра функцыі НДА, падтрымку грамадзянскай супольнасьці з боку айчынных і замежных фондаў. Гэтак жа ацэньвалася дасьведчанасьць рэспандэнтаў у дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў рознай скіраванасьці, ступэнь уцягнутасьці грамадзянаў у такую дзейнасьць, матывы й стымулы іх удзелу альбо няўдзелу ў такой дзейнасьці.

Тэкст аналітычнай нататкі – у даданым файле “NGO 2010.pdf“.

line
footer
Powered by Wordpress