Добры фэст

dobryfastГрамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, гурт IQ48, Мясцовы дабрачынны фонд “Добра тут” аб’ядналі свае намаганні і ладзяць дабрачынны канцэрт пад назвай “Добры Фэст” у клубе “Рэактар” у Мінску 22 красавіка.

У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Змяя) і А. Хаменка (гурт “Палац”).

Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на  падтрымку дзяцей-інвалідаў Червенскага дома-інтэрната, які цесна супрацоўнічае з фондам «Добра тут».

Яўген Бузоўскі, удзельнік гурту IQ48:
«Мы часта не заўважаем, наколькі мы шчаслівыя, што ў нас ёсць здароўе, моцнае цела і здаровы дух. І мы не задумваемся аб тым, што побач з намі ёсць дзеці і дарослыя, якія не маюць, здавалася б, самай звычайнай для нас магчымасці – выйсці на вуліцу і прагуляцца сваімі нагамі, сваёй рукой узяць з паліцы цацку, самому скарыстацца лыжкай… А мы ж маем рэальную магчымасць дапамагчы тым, хто гэтага не можа зрабіць, каму недаступныя простыя радасці жыцця. Таму мы запрашаем вас на наш дабрачынны канцэрт: такім чынам вы зможаце паўдзельнічаць у лёсе дзяцей, якія ў гэтым маюць патрэбу».

Фэст пройдзе пры інфармацыйнай падтрымцы NETradio.by і слушнага музычнага інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў”. Кошт уваходу: 20000 (танцпляц загаддзя), 30000 (танцпляц у дзень канцерту), 40 000 (столік).

Квіткі паступілі ў продаж з 19-га сакавіка.

крыніца: http://budzma.org/

line
footer
Powered by Wordpress