Калектыўны зварот беларускіх НКА

research3Цягам апошняга году ў Беларусі ажыцьцяўляецца распрацоўка праекта закона “Аб некамэрцыйных арганізацыях”. Гэты новы нарматыўна-прававы акт закране інтарэсы ўсіх грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў, палітычных партыяў, прафэсійных саюзаў, рэлігійных арганізацыяў ды іншых некамэрцыйных арганізацыяў.

На гэты момант шэраг НКА ды экспэртаў выказалі свае заўвагі ды прапановы да зьместу будучага закона. У сакавіку бягучага году заплянаванае ўнясеньне праекта закона ў Палату прадстаўнікоў. Такім чынам, цяпер вельмі спрыяльны момант для агучваньня кансалідаванай пазыцыі грамадзянскай супольнасьці па новым заканадаўчым акце.

На падставе абмеркаваньня ў асяродку экспэртаў, грунтуючыся на тэксце праекта ды прапановах шэрагу арганізацыяў адмыслоўцамі Асамблеі НДА і Цэнтра прававой трансфармацыі быў выпрацаваны калектыўны зварот беларускіх НКА да суб’екта заканадаўчай ініцыятывы (Савет міністраў) і органа заканадаўчай улады (Палата прадстаўнікоў).

Гэты калектыўны зварот прапануецца для падпісаньня ўсім беларускім некамэрцыйным арганізацыям (грамадзкім аб’яднаньням, фондам, саюзам і асацыяцыям, палітычным партыям, прафэсійным саюзам, установам, суполкам уласьнікаў, рэлігійным арганізацыям) у якасьці агульных ўзгодненых прапановаў беларускіх НКА па прынцыповых нормах будучага закону.

Подпісы пад зваротам будуць зьбірацца да 23 лютага, пасьля чаго арганізатары звароту перададуць яго ў Савет міністраў і Палату прадстаўнікоў.

У даданых файлах вы знойдзеце дакумэнт, прапанаваны для падпісаньня, а таксама тэкст праекта закона “Аб некамэрцыйных арганізацыях” ды тэхнічную інструкцыю.

З надзеяй на калектыўнае адстойваньне інтарэсаў грамадзянскай супольнасьці –

Выканаўчае бюро Асамблеі НДА
Цэнтар прававой трансфармацыі

Даданыя файлы:
як далучыцца да звароту
зварот на беларускай
обращение на русском
праект закона

line
footer
Powered by Wordpress