IV Форум валанцёраў

volunteers19 верасня 2011 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры имя Ёханэса Раў (пр. Газеты «Праўда»,11) ў рамках праекта «Месца  сустрэчы – Дыялог» адбудзецца ІV Міжнародны форум валанцёраў, у рамках якога выступіць былы пасол ЮНІСЭФ Крысціна Раў. На папярэдніх форумах быў распрацаваны кодэкс валанцёра, прынята афіцыйная сімволіка форума, шматлікія арганізацыі прэзентавалі свае праекты і падзяліліся вопытам працы. Калі ў вашай арганізацыі ёсць валанцёрскі клуб, і вы зацікаўлены ў развіцці валанцёрскага руху ў Беларусі, мы запрашаем заявіць пра сябе! Калі Вы ўжо прымалі ўдзел ў адным з папярэдніх форумаў, раскажыце аб зменах у сваей арганізацыі, аб сваіх валанцёрах.

На форуме вы зможаце высказаць сваю думку падчас подыумнай дыскусіі, прадставіць стэнд сваей арганізацыі, а таксама прыняць удзел у рабочай групе.

Арганізатарамі Форума аплачваецца харчаванне і інфармацыйныя матэрыялы падчас Форума.

Праезд за свой кошт.

Для таго, каб прняць удзел, неабходна:

  • Запоўніць заяўку ў файле;
  • Адправіць яе на адрас forum@ibb.by да 20 чэрвеня 2011.

line
footer
Powered by Wordpress